Кніжка, аўтарства польскіх беларусістаў, прафесара Ніны Баршчэўскай (Кафедра беларусістыкі Варшаўскага універсітэта) і доктара Міраслава Янковяка (Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук) налічвае 308 старонак і з’яўляецца эфектам трохгадовай працы. Праект ажыццяўляўся ў Інстытуце славістыкі ПАН пад кіраўніцтвам маладога славіста М. Янковяка.

Даследаванні беларускай мовы ў Польшчы маюць доўгую традыцыю. Кніга Беларуская дыялекталогія з’яўляецца першай абагульняючай працай па гэтай тэме, якая выйшла не на беларускай мове. Аўтары прадставілі ў ёй не толькі стандартныя раздзелы, якія датычаць гэтай мовазнаўчай дысцыпліны, але таксама шырока закранулі тэму ўплыву балцка-славянскіх кантактаў на фарміраванне беларускіх дыялектаў, а таксама больш падрабязна апісалі беларускія гаворкі па-за межамі краіны (на Беласточчыне, Віленшчыне, у Латгаліі, Пскоўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне і Чарнігаўшчыне).
Даследчыкі праводзілі палявыя даследаванні між іншымі на Палессі і Магілёўшчыне, а па-за межамі краіны – перадусім ў Латгаліі, Віленшчыне і Беласточчыне. Аналіз гаворак, запісаных пару гадоў таму назад, паказаў, што напрыклад, нейкія рысы беларускай мовы і сёння адлюстроўваюць у нейкай ступені даўнія межы Вялікага княства Літоўскага. Найноўшыя сабраныя матэрыялы паказалі таксама працэсы, якія адбываюцца на нашых вачах – з аднаго боку русіфікацыя, але з другога боку - жывы феномен захавання і трывання беларускіх гаворак негледзячы на неспрыяльныя ўмовы.
Аўтары плануюць выдаць сваю манаграфію таксама на ангельскай мове і рыхтуюцца ўжо да далейшых даследаванняў. Наступнай задачай з’яўляецца падрыхтоўка некалькіх манаграфій, прысвечаных беларускім гаворкам па-за межамі Беларусі.
Андрэй Ціхаміраў
Nina Barszczewska, Mirosław Jankowiak, Dialektologia białoruska, Warszawa 2012, Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy, ss. 308.