У Маскве прайшоў вечар беларускай мовы, быў аншлаг

Вось што распавёў пра гэтае мерапрыемства палітолаг і эканаміст Дзмітрый Балкунец:«Сустрэча была вельмі цікавая. Быў вялікі аншлаг.

Прыйшло каля 50 чалавек. Арганізатарам была беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч. Людзі ў вельмі цікавай, гульнявой форме вучылі беларускую мову, тыя, хто яе не ведае, ці спрабавалі неяк размаўляць па-беларуску».

Арганізатары спадзяюцца, што наступным разам прыйдзе яшчэ больш людзей.

Вечары беларускай мовы будуць праходзіць кожны панядзелак, а 20-й гадзіне ў маскоўскай кавярні “Старбакс” (метро «Кузнецкі мост»).