Клуб “Беларусы Пецярбурга” і Звяз пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці 8 снежня адзначылі 82-ю гадавіну з дня нараджэння вялікага беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Караткевіча. На вечар успамінаў сабралася каля 20 чалавек – прадстаўнікі клубу беларусаў, творцы. Мерапрыемства праходзіла ў доме культуры горада Паўлаўска (недалёка ад Санкт-Пецярбурга).
Распачаў вечарыну прэзідэнт звязу пісьменнікаў Аляксандр Воцінаў. Ён адзначыў, что ў Расіі мала ведаюць культуру суседняй Бларусі, лічаць яе часткай расійская культуры. Аднак, на яго погляд, гэта не адпавядае рэчаіснасці. Культура Беларусі вельмі самабытная і ўнікальная. Прыкладам можа паслужыць пісьменнік і паэт Уладзімір Караткевіч. Аляксандр прыгадаў, як шмат гадоў таму ў адным з часопісаў ён чытаў твор Караткевіча і ўжо тады адзначыў вялікі талент творцы. Прэзідэнт звязу пісьменнікаў адзначыў, что ў Расіі імя Караткевіча амаль невядома, але яго творы вартыя, каб іх ведалі і чыталі.
Беларускі спявак Лявон Габрусёнак узгадаў, як шмат гадоў таму ён пазнаеміўся з Уладзімірам Сямёнавічам. Караткевіч вельмі захапляўся народнай творчасцю. Даведаўшыся аб тым, что Лявон спявае беларускіе народныя песні, літаратар папрасіў выканаць адну з іх – песню “Рэчанька”. Гэтую песню Лявон з ахвотаю выканаў і ў гэты раз.
Лявон Габрусёнак
Беларускі журналіст Андрэй Шэнтаровіч расказаў пра жыццё і творчасць Уладзміра Сямёнавіча. Ён расказаў пра найбольш слынныя творы Караткевіча “Дзікае палаванне карала Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Каласы пад сярпом тваім”. Раманы і вершы Караткевіча разам з творамі Васіля Быкава, па словах журналіста, аказалі вялікі ўплыў на самаўспрыманне беларусаў сябе, як нацыі.
Андрэй Шэнтаровіч (сядзіць) і Лявон Габрусёнак
Са шкадаваннем Андрэй Шэнтаровіч адзначыў, што творы таленавітага земляка амаль не выдаваліся ў савецкі час, але, што самае горкае, з пачатку 90-х яны не перавыдаваліся і ў незалежнай Беларусі. Менавіта тады пабачаў свет збор твораў Караткевіча ў 9 тамах. Тым не меньш цікаўнасць да творцасці Караткевіча вельмі вялікая. Аб гэтым сведчыць той факт, што раманы “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” былі перакладзены на ангельскую, французкую, і амаль на ўсе славянскія мовы. Зараз рыхтуецца да другу 23-томнік твораў Уладзіміра Сямёнавіча. Але зноў жа, не ў Беларусі, а ў Літве.