V Кангрэс беларусаў Еўропы і ЗША праходзіць у Таліне

Сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўжо стала добрай традыцыяй. Арганізатары – супольнасць "Трэці шлях" і Valgevene Uus Tee, MTÜ (Estonia), у супрацы з беларускімі арганізацыямі Польшчы, Нідэрландаў, Літвы, Расіі, Нямеччыны і Чэхіі.

Палітычныя і грамадскія актывісты з самой Беларусі і з замежжа сабраліся разам, каб абмеркаваць стан, у якім знаходзіцца Беларусь на сённяшні дзень, і вызначыць кірункі супольнай працы на бліжэйшыя два гады ў кантэксце будучых прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. У другі дзень Кангрэса удзельнікі падзяліліся на працоўныя групы і абмеркавалі пытанне стварэння пляцоўкі для інтэрнэт-выбараў і агульнай працы арганізацый дыяспары.

Увечары 23 лістапада ўдзельнікі Кангрэса наведалі адкрыццё сюррэалістычнай мастацкай выставы беларускі Таццяны Дзянісавай "На мяжы сна і рэальнасці".

У дыскусіях удзельнічаюць такія грамадскія і палітычныя дзеячы як Паўлюк Быкоўскі, Алесь Міхалевіч, Алесь Зарэмбюк, Вольга Абрамава, Юры Чавусаў, Юры Губарэвіч ды іншыя. Таксама ўдзел узялі актыўныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Украіны і Расіі (Андрэй Ігнатаў, Наталля Давыдава і Уладзімір Шмялёў), каб падзяліцца досведам тактык працы апазіцыі і ўладаў у параўнанні з сітуацыяй у Беларусі.