Літва выказвае зацікаўленасць да падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Адчуваецца попыт да дзейнасці прадстаўніцтва Беларусі ў Вільні, канстатуе яго кіраўнік Алег Мяцеліца. Грамадска-палітычная араганізацыя прытрымліваецца ідэі знаёмства зацікаўленных асоб, як кажуць, з інфармацыяй “з першых вуснаў”.
- Праз гэтыя цэнтры, праз беларускія арганізацыі, праз сустрэчы з замежнымі прадстаўнікамі. Заўсёды можна даносіць аб’ектыўную інфармацыю пра Беларусь, як кажуць, “з першых вуснаў” ад людзей, якія непасрэдна займаюцца беларускім пытаннем, якія з’яўляюцца беларусамі, якія былі ўдзельнікамі тых падзей!
Пытанні працы з эмігрантамі з Беларусі, якія паўсталі асабліва востра ў апошнія гады, сёння абмяркоўваліся ў межах сустрэчы Прадстаўнікоў беларускіх эміграцыйных цэнтраў. Яна ладзіцца ў Варшаве і праходзіць ужо у трэці раз.