Ён будзе дзейнічаць пры Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Льва Гумілёва.
Як паведамляе агенцтва Казінфарм, цырымонія адбылася 9 лістапада ў межах візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан. Выступаючы на адкрыцці цэнтра, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук падкрэсліў, што народы дзвюх краін «заўсёды вызначаліся дружалюбнымі і давернымі адносінамі». «Адкрыццё Цэнтра казахскай мовы, гісторыі і культуры ў траўні гэтага года ў Мінску (Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая адкрыты пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. — БелаПАН.) і стварэнне беларускага цэнтра ў Астане — гэта сімвалічна і лагічна», — заявіў Жук.
Гэты цэнтр, паводле словаў намесніка міністра, «дасць магчымасць казахстанскім студэнтам лепш пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, традыцыямі і звычаямі беларускага народа», а таксама будзе спрыяць збліжэнню, развіццю і ўмацаванню культурных і адукацыйных сувязяў паміж дзяржавамі.