Прэзэнтацыя альманаха "Беларус 2012"

У Нью-Ёрку 20 кастрычніка адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа "Беларус-2012".

У альманаху за 2012 год на 331 старонках часопісу зьмешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краінаў сьвету. Сярод аўтараў: Аляксей Арцёмаў, Лявон Баравы, Ірына Варабей, Сяргей Вітушка, Віталь Воранаў, Зьміцер Давыдзенка, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Людміла Карайчэнцэва, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Эмігідыюш Рыжы, Тацьцяна Саланко, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандар Тарановіч, Юрась Шамецька, Дзьмітры Шатыловіч, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.