У Беларускую школу ў Вільні пайшло ўдвая меней першакласнікаў, чым летась

Такія звесткі прыводзіць Міністэрства адукацыі і навукі Літвы.

Беларуская школа ў Вільні, фота з кнігі Кірылы Атаманчыка «Беларускія старонкі Вільні: адукацыя»

У Міністэрстве зазначаюць, што ў верасні ў Беларускую школу імя Скарыны ў Вільні пайшло ўсяго 8 першакласнікаў, тады як у 2011 г. іх было 15.

У расейскамоўных школах Вільні ў гэтым годзе налічваецца 807 першакласнік (усяго ў Літве — 1 311), рост склаў 59 чалавек, у польскіх — 929 -- змяншэнне на 59 чалавек

У Літве зараз толькі адна беларуская школа, якраз імя Скарыны ў Вільні.