У Вільні 3,5% насельніцтва складаюць беларусы

Паводле звестак перапісу насельніцтва Літвы, праведзенага Дэпартаментам статыстыкі, у Вільні жывуць прадстаўнікі 128 нацыянальнасцяў. 63,2% жыхароў горада лічаць сябе літоўцамі, 16,5% — палякамі, 12% — расейцамі, 3,5% — беларусамі, 1% — украінцамі.

Паводле літоўскай Вікіпедыі, у Вільні пражывае 554 тыс. чалавек, таму колькасць беларусаў у горадзе можна ацаніць у 19 400 чалавек.

У Коўне (Каўнасе) 93,6% складаюць літоўцы. Расейцы складаюць 3,8%, па 0,4% — палякаў і ўкраінцаў, 0,2% беларусаў (640 чалавек).

У Клайпедзе 73,9% жыхароў горада лічаць сябе літоўцамі, 19,6% — расейцамі, 1,9% — украінцамі, 1,7% — беларусамі (2 700 чалавек).