У Гайнаўцы адкрылася выстава беларускага мастака Даніэля Грамацкага

"Прырода жывая і мёртвая" – у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава маладога жывапісца Даніэля Грамацкага. На выставе прадстаўлены перадусім Падляшскія краявіды і нацюрморты з элементамі этнаграфіі. Па словах мастака захапленне жывапісам пачалося яшчэ ў дзяцінстве.

- Пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве. Магчыма прага да малявання перадалася з генамі. Мой дзед быў мастаком-аматарам. Ён займаўся рэалістычным мастацтвам, якое абапіралася на мастацтва 19 стагоддзя. І першыя свае лекцыі па мастацтву я, зразумела,браў у свайго дзеда.

Выстава Даніэля Грамацкага ў беларускім музеі ў Гайнаўцы будзе працаваць да канца кастрычніка. З нагоды выставы з’явіўся каталог - чарговы элемент “Слоўніка беларускіх мастакоў”.