Раніцай 19 верасня па-над лонданскім “Марыян Хаўз” - сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага – залунаў бел-чырвона-белы сцяг.
Менавіта ў гэты дзень 21 год таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь аднавіў гістарычныю справядлівасць, зацвердзіўшы у якасці афіцыйнай дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".
Ад 1948 года “Марыян Хаўз” (“Дом Марыі”) ў раёне Лондана Паўночны Фінчлі выконваў ролю сядзібы Беларускага рэлігійна-культурна цэнтра, закладзенага тагачасным рэктарам Беларускай каталiцкай мiсii ўсходняга абраду айцом Чаславам Сіповічам. Сёлета, пасля больш як двухгадовай рэканструкцыі, у “Марыян Хаўз” вярнулася грамадскае жыццё, а ў размешчаную ў ім капліцу Св. Апосталаў Пятра і Паўла — штодзённыя багаслужбы.
Беларус Сяргей Каваленка быў прысуджаны да двух гадоў і 1 месяца калоніі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ялінцы ў цэнтры Віцебска ў снежні 2010 г.
Фота: Кастусь Лашкевіч.