Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, які з’яўляецца выдаўцом шматлікіх выданняў па гісторыі і культуры беларусаў Падляшша, мае намер стварыць кніжную серыю для дзяцей. Па словах дырэктара музея Дарафея Фёніка, серыя таксама будзе прысвечана гісторыі і культуры.
Дарафей Фёнік:
- Хочам пачаць выпуск серыі кніжак для дзяцей і моладзі пад такой агульнай назвай “Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў”. Падобныя на тыя кніжкі, якія выходзяць для польскіх дзяцей у Польшчы – пра гісторыю, пра культуру. Хочам выпускаць такую серыю для нашых падляшскіх беларускіх дзяцей на нашай падляшскай мове, багата ілюстраваную. Першай, напэўна, будзе кніга, прысвечаная гарадам і мястэчкам у нашай гісторыі.
Пачаткам серыі, па словах Дарафея Фёніка, можна лічыць выдадзеную некалькі гадоў таму кніжку з дзіцячымі песенькамі, лічылкамі і дражнілкамі “Як выскочыў воробей”