Беларуская Нацыянальная Памяць правяла ў цэнтральным парку Варшавы акцыю памяці Янкі Філістовіча. 9 верасня 1951 г. Янка Філістовіч вярнуўся ў Беларусь, каб змагацца за волю нашага Краю. Прысутным апавялі пра жыцьцё і дзейнасць Янкі Філістовіча, адбыўся прагляд фільма "Беларускі Рэзыстанс". Напрыканцы ўдзельнікі запалілі паходні і выгукнулі "Жыве Беларусь"! Гэты покліч - нашая даніна павагі ўсім тым, хто памёр, каб жыла Бацькаўшчына.