Беларускія даследчыкі, якія працавалі ў Польшчы, атрымалі магчымасць выдаць кнігаю вынікі сваёй працы

У Беларусі з’явілася новая кніжная серыя для даследчыкаў гісторыі і культуры. Серыя мае назву “Польшча-Беларусь” і будзе выдавацца пры падтымцы Польскага істытута. Прафесар Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў паведаміў, што ўжо выйшла адна кніга ў гэтай серыі і рыхтуецца да друку другая.

- Сэнс серыі, які можна назваць “шляхамі Скарыны”, такі: тыя беларусы, якія вучацца, пішуць працы ў Польшчы, у архівах працуюць, каб потым гэта не заставалася ва ўніверсетэце нашым, ці іншым, а каб гэта на Беларусі можна было б выдаць. У гэтым годзе мы хочам выдаць першыя дзве кнігі, зрабіць анонс, а далей выдаваць па конкурсу, каб людзі дасылалі кнігі.

У серыі ўжо пабачыла свет кніга Ганна Карповіч пра паэзію Вялікага княства Літоўскага. Наступная кніга выйдзе аўтарства Таццяны Нядбаевай.

Падляшша ў рэдкалегіі кніжнай серыі прадстаўляе гісторык, прафесар Алег Латышонак.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

racyja.eu

Фота budzma.org