У Беларускім доме ў Варшаве 24 жніўня пройдзе прэзентацыя інтэрнэт-старонкі аб беларускіх палітвязнях Palitviazni.info ды іншыя мерапрыемствы, у тым ліку прагляд фільма пра Алеся Бяляцкага.
На сустрэчу будуць запрошаныя праваабаронцы і актывісты апазіцыі, а таксама прадстаўнікі польскага боку. Пра гэта паведаміў арганізатар, судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка.
– Адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра «Вясна». А 15-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя фільма пра Алеся Бяляцкага, і пасля фільма плануецца дыскусія з удзелам Вячаслава Дзіянава, Франка Вячоркі і іншых. Будуць прадстаўнікі польскага боку Лукаш Граеўскі, напэўна хтосьці будзе ад Беларускага дома, ад іншых грамадскіх арганізацый.
Па інфармацыі Змітра Бародкі, сайт Palitviazni.info створаны пры дапамозе польскага фонда "Развіцця дэмакратычных ініцыятываў".