Цяперашняе лета аказалася вельмі насычаным ў працы Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Міжнародны фестываль нацыянальных культур, раённыя святы, якія праводзяцца філіяламі Цэнтра ў вобласці, Дні славянскай культуры - далёка не ўсе акцыі, у якіх удзельнічалі творчыя калектывы НЦБК.
Цяперашняе лета аказалася вельмі насычаным ў працы Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Міжнародны фестываль нацыянальных культур, раённыя святы, якія праводзяцца філіяламі Цэнтра ў вобласці, Дні славянскай культуры - далёка не ўсе акцыі, у якіх удзельнічалі творчыя калектывы НЦБК.
А яшчэ - паездкі ў суседнія рэгіёны і нават за мяжу. Аб гэтых памятных падзеях распавядаюць дырэктар Цэнтра Кабанава Ніна Васільеўна і метадыст, салістка Цэнтра, лаўрэат шматлікіх прэстыжных аглядаў-конкурсаў Анастасія Трубянкова.
У чэрвені мы ўпершыню былі запрошаныя на Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які праходзіў у Гродна.
У гэтыя дні там можна было пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі, пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні і пачуць музыку прадстаўнікоў 34 народаў, якія пражываюць у Беларусі.
У святочных мерапрыемствах узялі ўдзел каля 2 тыс. гасцей. Гэта артысты, народныя майстры, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, беларускай дыяспары за мяжой, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.
Асноўная ўвага гасцей фестывалю была скіраваная да нацыянальных падворкаў. Яны размясціліся на 25 пляцоўках у межах гістарычнага цэнтра горада, дзе можна было азнаёміцца з культурнай спадчынай, песнямі, танцамі, касцюмамі, кухняй народаў свету.
І першая наша канцэртная пляцоўка была менавіта на беларускім падворку, які месціўся у самым пачатку гістарычнага цэнтра. Выступалі тут многія калектывы, дэманструючы сваё майстэрства. Надвор'е ў гэтыя дні, на жаль, не цешыла, быў моцны вецер і дождж. Давялося спяваць нават пад парасонам. (Ёсць фота)
Асаблівую цікавасць уяўляў Горад майстроў, які размясціўся ў гарадскім парку імя Жылібера. На фестываль прыехалі майстры народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з розных нацыянальных аб'яднанняў Беларусі і краін замежжа.
Уражанні ад паездкі засталіся самыя прыемныя, нягледзячы на пахмурнае надвор'е. Цёплы сяброўскі прыём, прыгажосць горада, насычанасць праграмы - усё гэта спрыяла мноству яркіх і незабыўных эмоцый. Часцей бы такія паездкі!
Па вяртанні з Беларусі, літаральна праз два дні, нас чакала яшчэ адна паездка - у Казахстан, горад Паўладар. Нас запрасілі на свята, прысвечанае 910-годдзю Святой заступніцы Белай Русі Вялебнай ігуменні Еўфрасінні Полацкай.
Мы выступалі на канцэртных пляцоўках горада, удзельнічалі ў пасяджэнні круглага стала, атрымалася пабываць на хрэсным ходзе у дзень нараджэння Святой заступніцы Еўфрасінні Полацкай. Асаблівую значнасць гэтага мерапрыемства надало з'яўленне ў горадзе іконы Еўфрасінні з часцінкамі яе мошчаў.
Кожная паездка ў Казахстан, а іх было нямала, запамінаецца надоўга, дзякуючы гасціннасці этнакультурнага аб'яднання "Беларусь".
Запомнілася і паездка ў Томск на пяты, юбілейны фестываль «Радзіма мая - Беларусь!» Томская грамадская арганізацыя беларусаў - адна з многіх у сібірскім рэгіёне, з якой НЦБК пастаянна падтрымлівае творчыя сувязі, абменьваецца ўзаемнымі сяброўскімі візітамі.
У яркіх насычаных праграмах «Беларускія напевы» і «Разам» сумесна з нашым ансамблем «Сібірскія ўзоры» выступалі і госці з Алтая, Іркуцка і іншых гарадоў. Асабліва запомніўся абрадавае тэатралізаванае свята «Купалле», у пачатку якога гасцей па звычаю сустракалі з хлебам-мёдам, прамаўлялі здравіцу ў гонар тых, хто сабраўся, а затым усе закруціліся ў шматколерным карагодзе!
Вядома, уражанняў маса.
Цудоўна, што ў наш час ёсць такія фестывалі, якія спрыяюць захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур.
Прэс-служба Новасібірскага цэнтра беларускай культуры