Рада БНР лічыць высылку Эрыксана несумяшчальнай з інтарэсамі Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай у сувязі з адмовай у прадаўжэнні акрэдытацыі амбасадара Швецыі ў Мінску Стэфана Эрыксана.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай у сувязі з адмовай у прадаўжэнні акрэдытацыі амбасадара Швецыі ў Мінску Стэфана Эрыксана.

Згодна з дакументам, "канфліктныя дэмаршы" Аляксандра Лукашэнкі супярэчаць "прынцыпам міжнародных адносін, базавым інтарэсам Беларусі і яе народу" і пазбаўленыя агульнай міжнародна-палітычнай адэкватнасці.

"Супрацьпастаўляючы Беларусь міжнароднай супольнасці высокаразвітых дэмакратычных дзяржаў, знешняя палітыка лукашэнкаўскага кіраўніцтва разбурае сувязі беларускага грамадства з дэмакратыямі ў вонкавым свеце. Так, яна канчаткова ператворана ў інструмент рэалізацыі мэтаў, якія супярэчаць інтарэсам беларускага народа. У рамках такой палітыкі, Беларусь пераўтворана ў закладніцу для ўтрымання асабістай улады Аляксандрам Лукашэнкам, інтарэсаў яго атачэння, насуперак і на шкоду інтарэсам грамадства і дзяржавы. Такая знешняя палітыка служыць знешнепалітычнаму забеспячэнню палітычных рэпрэсій у Беларусі ", - адзначае Рада БНР.

Рада БНР таксама звярнулася да ўрада Швецыі і ЕС з заклікам узмацніць і завастрыць палітыку падзелу адносін з грамадствам Беларусі з аднаго боку  і сваімі адносінамі з пануючай у Беларусі ўладай.

Радыё Рацыя

Фота telegraf.by