«Падляшскія хронікі» – спектакль, падрыхтаваны моладдзю з тэатральнага гуртка, які дзейнічае пры Аб'яднанні “АББА”, – пакажуць у Нью-Ёрку.
«Падляшскія хронікі» – спектакль, падрыхтаваны моладдзю з тэатральнага гуртка, які дзейнічае пры Аб'яднанні “АББА”, – пакажуць у Нью-Ёрку. Як распавяла старшыня Аб'яднання “АББА” Барбара Пякарская, паездка ў ЗША моладзі, якая вывучае беларускую мову ў Беластоку, магла здзейсніцца дзякуючы супрацоўніцтву з беларуска-амерыканскім задзіночаннем.
- Сама думка з'явілася даволі даўно. Гэта такое супрацоўніцтва, сяброўства з беларуска-амерыканскім задзіночаннем. У моладзі з'явілася думка ўзнагародзіць той гурт, які стварыў «Падляшскія хронікі». Думка пра паездку з'явілася недзе год таму, калі прапанавана было проста выехаць гурту ў Амерыку. Нам спачатку гэта падалося нерэальным, але пасля, як аказалася, мары здзяйсняюцца, трэба гэтаму толькі дапамагчы.
Ужо заўтра група моладзі, якая дзейнічае ў тэатральным гуртку пры Аб'яднанні «АББА», адпраўляецца ў двухтыднёвую паездку ў ЗША. Зведаюць Нью-Ёрк і ваколіцы, сустрэнуцца з прадстаўнікамі мясцовай беларускай дыяспары, перад якой таксама і выступяць са сваімі спектаклямі.
Фота ab-ba.com.pl