Акцыя салідарнасці прайшла ў Кіеве

17 ліпеня 2012 года каля Украінскага Дому адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галодоўнікамі, якія пратэстуюць супраць увядзення расійскай мовы ва Украіне.

17 ліпеня 2012 года каля Украінскага Дому адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галодоўнікамі, якія пратэстуюць супраць увядзення расійскай мовы ва Украіне.

Напачатку акцыі прагучаў беларускі гімн-малітва "Магутны Божа", затым уступнае слова ўзяў старшыня Руху Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык,  які сваёй прамовай прывітаў і падтрымаў удзельнікаў галадоўнай акцыі і ўсіх украінцаў. Акцыя доўжылася паўтары гадзіны. За гэты час у падтрымку Украіны, а таксама супраць этнацыду ў Беларусі, і аб спрадвечным украінска-беларускім братэрстве выступілі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі Яраслаў Грышчэня, Андрэй Касмовіч, Галіна Саротнік, Юлія Шаўлоўская. Пасля кожнай прамовы гучала дзве песні - на ўкраінскай і беларускай мовах.

Напрыканцы акцыі кіраўнік аргкамітэту галадоўнікаў Аксана Нежывенка падзякавала беларусаў за падтрымку.

Завершылася мерапрыемства дзяржаўным гімнам Украіны.

Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне