Імпрэза ў ТБК Літвы

30 чэрвеня у сядзібе ТБК адбылася чарговая традыцыйная імпрэза.

30 чэрвеня у сядзібе ТБК адбылася чарговая традыцыйная імпрэза. Гэтым разам гэта была лекцыя-дыскусія "Вавілонская вежа нумар Х?"

З паведамленнем выступіў мастак і літаратар Алег Аблажэй. Ён заклікаў прысутных паразважаць пра лёс сучаснай цывілізацыі -- куды яна рухаецца? Ці можа яе напаткаць лёс многіх папярэдніх -- егіпецкай, рымскай? Што трэба рабіць і як сябе паводзіць перад абліччам шматлікіх праблемаў, як не разгубіцца і не страціць сябе? Якое месца Беларусі ў сучасным свеце, як на яе лёсе адбіваюцца глабальныя праблемы? Аўтар пераконаваў прысутных, што, каб не страціць сябе, трэба будаваць свой уласны, прыватны, незалежны свет, у якім можна карыстацца ўсімі даступнымі набыткамі сучаснай цывілізацыі, не паддаючыся яе спакусам і фальшывым каштоўнасцям. Тэмы актуальныя для кожнага неабыякавага чалавека, а сама гутарка вартая працягу...

К. Барсучок