Навуковыя кантакты НКА “Беларусы Масквы”

27 чэрвеня 2012 года ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В. Ламаносава быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы” і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

27 чэрвеня 2012 года ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В. Ламаносава быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы” і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адбылося гэта падчас навуковай канферэнцыі “Расія – Беларусь – Саюзная дзяржава: Гуманітарнае вымярэнне”, у якой прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы Беларусі і Расіі, палітолагі, супрацоўнікі Пасольства РБ у Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Урада Масквы, сябры НКА “Беларусы Масвы”, студэнты гістарычнага факультэта МДУ, студэнты РДГУ і МДІМА. Даклады і выступленні вяліся на рускай і беларускай мовах.

На здымку: дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі В. Даніловіч і Старшыня Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" С. Кандыбовіч пад час падпісання Дагавору.

Адметна, што, як паведаміў удзельнікам канферэнцыі дэкан гістарычнага факультэта МДУ Сяргей Карпаў, беларускую мову выкладаюць студэнтам не толькі на філялагічным факультэце, што натуральна, але і студэнтам-гісторыкам. “Немагчыма вывучыць гісторыю краіны, – сказаў Сяргей Паўлавіч, – без ведання яе мовы. Таму кожны студэнт, што вывучае ў нас гісторыю Беларусі, вывучае і беларускую мову. І характэрна, што гісторыю Беларусі мы выкладаем не ад 1992 году, а ад сівой старажытнасці…”

http://belmos.ru/