17 гадоў запар Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага "(ІТБК) арганізоўвае ў самую кароткую ноч свята "Купалле".
17 гадоў запар Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага "(ІТБК) арганізоўвае ў самую кароткую ноч свята "Купалле".
У гэтым годзе традыцыйная дата правядзення - ноч з 23 на 24 чэрвеня - супала па календары з суботай і нядзеляй, таму было асабліва прыемна правесці гэтую ноч згодна з традыцыямі, ды яшчэ і ў выходныя.
Купалле ўжо стала брэндавых святам ІТБК. На яго прыязджаюць людзі розных нацыянальнасцяў і розных узростаў. Гэты год не быў выключэннем. Самай маленькай беларусачцы Лізе з роду Кулікова было ўсяго 5 гадоў, а яна як сапраўдны знаўца ўсіх абрадавых дзеянняў прымала ўдзел ва ўсім і пратрымалася да раніцы.
Варта сказаць, што дзяцей у гэтым годзе было шмат. Ды гэта і зразумела, бо за 17 гадоў вырасла ўжо цэлае пакаленне. І бацькі маленькіх дзяцей, памятаючы свае ўражанні ад першых Купальскіх начэй, безумоўна, захацелі ўзяць з сабой сваіх малых. Праўда не ўсе, як 5-летнея Ліза або 9-гадовая Соня ды 11-гадовая Эліна пратрымаліся без сну ўсю ноч. Некаторыя адправіліся спаць - хто ў машыну, хто ў намёт.
Але вось дарослая частка ўдзельнікаў купальскага свята не толькі пратрымалася да раніцы, але яшчэ і дзівілася, чаму ноч так хутка прайшла.
Наогул сёлета было шмат моладзі, хоць людзей за сорак таксама хапала. Усяго па нашых сціплых падліках народу сабралася больш за 250 чалавек. Большасць - "купальшчыкі" са стажам, але былі і навічкі. Але, з'яжджаючы з берага ракі Ангара, усе ў адзін голас паўтаралі: Свята атрымалася! Было весела, прыгожа, інтэрактыўна!
Для большасці членаў ІТБК і нашых традыцыйных гасцей распавядаць пра самы старажытны, захаваны да нашых дзён Абрад Беларускага Народа - Купалле - няма неабходнасці. Але для тых, хто ўпершыню пачуў аб нашым Свяце, скажу, што дадзены Абрад праводзіцца ў пік летняга сонцавароту, г.зн. у адну з самых кароткіх летніх начэй, менавіта з 23 на 24 чэрвеня.
Купалле падводзіць пэўную рысу і аб'ядноўвае ў сабе ўсе культы Прыроды. Культ Агню, Вады, Расліннага свету, Кахання і Любові, Пачатку ўсяго Жывога - усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў свяце Купалля. З Купаллем звязана шмат павер'яў і абрадаў.
А пачынаецца свята з таго, што дзяўчаты і жанчыны па прыездзе на паляну збіраюць кветкі сабе на вяночкі, прысаджваюцца ў кола і пад пэўныя рытуальныя старадаўнія песні ўсе разам вырабляюць цудоўныя кветкавыя шэдэўры. Калі дзяўчаты плятуць вянкі, седзячы ў коле, ды яшчэ пад песні, то гэтыя вянкі набіраюць магічную сілу, а з іншага боку дзяўчаты, дапамагаючы адна адной, вучаць гэтаму мастацтву маладзейшых. Зноў жа пад песні весялей ідзе праца.
Другім найважнейшым момантам пачатку абраду з'яўляецца запальванне шляхам высякання іскры рытуальнага Агню, які павінен гарэць усю Купальскую ноч. Лічыцца, што такі Агонь падтрымлівае сілу Сонца. Гэтую задачу павінен выканаць князь Купаліш у асяроддзі сваёй дружыны. Прычым дзяўчатам нават «падглядаць» забаронена. У гэтым годзе іскру высеклі амаль адразу.
Ну а далей пачынаюцца «цуды» Купальскай ночы: традыцыйныя карагоды, пошук чароўнай Папараць-кветкi (кветка, якая, паводле легендаў, квітнее толькі ў Купальскую ноч, і толькі апоўначы, і толькі 30 хвілін; хто яе знойдзе - будзе разумець мову звяроў і птушак і лёгка знаходзіць скарбы), скокі праз Святы Агонь, які дае ачышчэнне, пошукі Купалінкі, лячэбны Звар, праводзіны русалак, варажба на вяночках, абрад купання ў гаючай Вадзе, традыцыйныя беларускія гульні і танцы. Ух, здаецца, нічога не прапусціў!
І ўсе гэтыя дзеянні маюць свой час, яны распісаны па часе. Усё арганізавана і па ходзе падзеяў тлумачыцца, што і калі трэба рабіць. Адным словам не пераблытаеш, калі Купалінку выручаць, а калі Папараць шукаць.
Але насамрэч распавядаць пра гэта бескарысна. Атмасферу не прачуеш. Як кажуць: лепш адзін раз паўдзельнічаць, чым сто разоў прачытаць. Так што глядзіце ніжэй наш невялікі фотарэпартаж і рыхтуйцеся на наступны год да нас на свята.
Болей фота тут.
А напрыканцы я хачу падзякаваць усім хто быў у актыве і дапамог арганізаваць гэтае свята: рабятам з клуба «Вольнае племя», якія паехалі з раніцы і падрыхтавалі вогнішча, прывезлі сталы і лаўкі, а таксама ноччу арганізавалі блок «Нячысцікаў» з прыгожым фаер- шоў і цікавымі спаборніцтвамі. Дзякую дзяўчатам з нашых фольк-груп «Крывічы» і «Ленушка», якія спявалі ўсю ноч беларускія абрадавыя песні (усяго больш за 40 песень). Дзякуй нашым дзяўчатам «Русалкам», з'яўленне якіх у 4 гадзіны ночы асвяжыла народ. Таксама дзякую рабятам з клуба «Иркут-Север» і ўсіх, хто падвозіў, забіраў, агучваў, спяваў, танцаваў, хадзіў у карагодах.
Адным словам я дзякую вам, дарагія сябры, за вашу актыўнасць!
Свята сапраўды атрымалася добрым! Прыходзьце да нас яшчэ. Нашы дзверы адчыненыя для ўсіх!
З найлепшымі пажаданнямі, Алег Рудакоў.