У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылося афіцыйнае адкрыццё новай этнаграфічнай экспазіцыі, якая прадстаўляе колішнія заняткі вясковых рамеснікаў.
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылося афіцыйнае адкрыццё новай этнаграфічнай экспазіцыі, якая прадстаўляе колішнія заняткі вясковых рамеснікаў. Па словах навуковага кансультанта выставы, антраполага культуры Нэлі Шчукі, сёння гэтыя рамёствы практычна зніклі.
- У наш час гэтых рамёстваў у жыцці ўжо не сустрэнеш. Стэльмахаў ужо няма, ганчароў на Падляшшчы засталося мала. Ёсць рамёствы сувенірныя. Не робяць ніякай керамікі для гаспадарчых патрэбаў. Можа, яшчэ сталяры вырабляюць нейкія традыцыйныя рэчы. Гэта ў нашым рэгіёне можна сустрэць. Але астатнія, уключна з кавалямі і ткачыхамі, ўжо гісторыя.
Выстава ў Беларускім музеі падзеленая на адмысловыя раздзелы, прысвечаныя, між іншым, ткацтву, кавальству, ганчарству, рыбалцы. Большасць прадстаўленых экспанатаў трапілі на выставу дзякуючы этнаграфічным экспедыцыям па Падляшшы.