28 чэрвеня прадстаўнікі міжнароднага Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" і "Еўрапейскай Беларусі" і сустрэліся з кіраўніком дэпартамента па справах замежнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Рафалам Рагалем.

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне сітуацыі з беларускімі палітычнымі ўцекачамі ў Польшчы. Прадстаўнікі арганізацый таксама звярнулі ўвагу на тое, што павялічваецца колькасць беларусаў, якія змушаныя выязджаць за мяжу і прасіць прытулак. Большая іх частка спыняецца ў Польшчы. Рафал Рагаля у сваю чаргу распавёў аб працэсе разгляду справаў беларусаў.
Прадстаўнікі беларускай грамады засталіся задаволеныя вынікамі сустрэчы і перакананыя, што справы беларусаў, якія просяць прытулак у Польшчы, будуць аб’ектыўна і своечасова разглядацца.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”