23-24 чэрвеня 2012 года ў г. Малін Жытомірскай вобласці адбылася ўкраінска-беларуская канферэнцыя «Супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце».
23-24 чэрвеня 2012 года ў г. Малін Жытомірскай вобласці адбылася ўкраінска-беларуская канферэнцыя «Супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце».
На пачатку канферэнцыі прагучала малітва і дабраславенне святара. Пасля айца Васіля, удзельнікаў і гасцей прывіталі народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Яўген Дабрак і старшыня Руху Салідарнасці “Разам” і Беларускага Цэнтру ва Украіне Вячаслаў Сіўчык.
На агульным паседжанні прагучалі даклады Юрася Свірко (галоўны рэдактар газеты “Обзор” (Украіна)) на тэму «Інфармацыйныя сувязі Беларусі і Украіны: напрасткі ці праз Маскву? Праект стварэння ўкраінскага СМІ ў Кіеве і перспектывы камунікацый паміж дзвюма нацыямі”; Сяргея Панцыра (кіраўнік “Цэнтру сацыяльнага партнёрства і лабіравання Нацыянальнага Універсітэту” (Украіна)) на тэму "Праблемы рэалізацыі ва Украіне і Рэспубліцы Беларусь права грамадзян на ўдзел у дзяржаўнай палітыцы: развіццё інстытуту грамадскіх радаў"; Эдуарда Рахімкулава (эксперт Рады Еўропы) на тэму "Еўрапейскія прынцыпы дэмакратыі для развіцця гарадскога самакіравання ва Украіне і Беларусі"; Ігара Ледніка (лідар праваабарончага руху “Наша Беларусь”, (Беларусь)) на тэму “Украінска-беларускае супрацоўніцтва ў межах “Усходняга Партнёрства”; Аляксандра Мартынчука (старшыня “Міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага агенства “Еўрапейская хваля”) на тэму “Інстытут Амбудсмэна як важаль уплыву па падтрымцы праў чалавека ва Украіне”.
Пасля ўдзельнікі канферэнцыі пачалі працаваць па секцыях, дзе мадэратарамі былі Аляксандр Макаеў (намеснік старшыні Руху Салідарнасці “Разам” (Беларусь)), Сяргей Панцыр, Эдуард Рахімкулаў, Раман Кабачый (журналіст-эксперт “Інстытуту масавай інфармацыі” (Украіна), Ірына Бурак (маладзёвы Рух Салідарнасці «Разам» (Беларусь), Іван Юрчык (Маладзёвы Народны Рух (Украіна). На паседжаннях прагучаў шэраг цікавых дакладаў і былі падрыхтаваны наступныя выніковыя дакументы: “У падтрымку стварэння беларускага СМІ ва Украіне”, “Аб удзеле Украіны і Беларусі ў еўраінтэграцыі”, “Свабоду палітвязням!”, “Аб супрацы маладзёвых рухаў Украіны і Беларусі”, «Аб супрацоўніцтве Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце».
Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне.