Падпісаць адмысловую петыцыю у абарону палітвязня Сяргея Каваленкі заклікае еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Падпісаць адмысловую петыцыю у абарону палітвязня Сяргея Каваленкі заклікае еўрадэпутат Марэк Мігальскі. Зрабіць гэта можна на адмысловай старонцы www.freekavalenka.org, якая ставорана па ініцыятыве еўрадэпутата.
- Мы хочам актывізаваць і мабілізаваць палякаў дапамагчы Сяргею Каваленку – канкрэтнай асобе. Каб яны мелі ўяўленне пра тое, што гэты чалавек патрабуе іх дапамогі. Мы хочам стварыць базу дадзеных, каб людзі, якія зацікаўленыя, маглі мець інфармацыю і дапамагаць. Мы будзем бамбаваць улады афіцыйнага Мінска эмэйламі, пратэстамі, лістамі, каб яны бачылі, што не могуць рабіць з вязнямі ўсё, што ім заўгодна. Чалавек мае правы. І што палякі пра гэта ведаюць.
На сайце www.freekavalenka.org можна прачытаць заявы тых, хто ўжо далучыўся да патрабавання рэабілітаваць і вызваліць Сяргея Каваленку. Створаны свайго кшталту камітэт падтрымкі гэтай палітычнай заявы. На сайце ўжо змешчаныя некалькі зваротаў, у тым ліку старшыні грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now Ірыны Багданавай і расійскага праваабаронцы Льва Панамарова.