Беларусы Латвіі шырока адзначылі 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

У Латвіі прайшоў III Міжнародны фестываль беларускай народнай песні, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У Латвіі прайшоў III Міжнародны фестываль беларускай народнай песні, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Старт фестываля пачаўся ў Латгаліі ў Зілупе, а потым прайшоў па ўсёй Латгаліі (Краслава, Дагда, Прэйлі, Віляны, Лудзе, Рэзекне). Беларусы Латвіі шырока адзначылі юбілей сваіх знакамітых класікаў.

Фестываль віталі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, дэпутат ХІ Сейма Латвіі, кіраўнік парламентскай групы па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі Алёна Лазарава, саветнік, загадчык консульскім аддзелам пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Андрэй Кожан, прадстаўнік міністэрства культуры Латвіі Аніта Кліцберга, прадстаўнік Рыжскай думы дэпутат Руслан Панкратаў.

У канцэрце ўдзельнічалі творчыя калектывы беларускіх суполак Латвіі, народны ансамбль танца „Vija” г. Рыга, шаноўным госцем фестываля быў таксама народны фальклорны ансамбль з г. Мінска “Вербіца”(мастацкі кіраўнік Аляксандр Свірскі), які напярэдадні за тыдзень са сваімі канцэртамі праехаў усю Латгалію.

Саюз беларусаў Латвіі прадстаўлялі ансамбль“Надзея”(мастацкі кіраўнік Людміла Серада), ансамбль народнай песні “Паўлінка” таварыства “Мара” г.Ліепая (мастацкі кіраўнік Жанна Буйніцкая), ансамбль “Рябинушка” славянскага культурнага таварыства Прэйльскага краю “Радуга” (кіраўнік Святлана Сцяпанава), таксама ансамбль “Вавёрачка” рыжскай асноўнай беларускай школы імя Янкі Купалы (мастацкі кіраўнік Н. Дзірвук), салісты з Даўгаўпілса Сяргей Піманаў і Павел Прозар, Тамара Клімко - артыстка Латвійскай Нацыянальнай оперы, Людміла Іпатава - выпускніца кансерваторыі імя Язэпа Вітала г.Рыга, Людміла Сінкевіч з таварыства “Прамень” г. Рыга і іншыя.

Удзельнікі і госці фестываля выказалі шчырую удзячнасць арганізатарам свята –старшыні Саюза беларусаў Латвіі Валянціне Піскуновай, старшыні таварыства “Прамень” г.Рыгі, дэпутату Сэйма Латвіі Алёне Лазаравай.

У Даўгаўпілсе у межах Дзён славянскай пісьменнасці на мерапрыемствах горада сярод 300 удзельнікаў былі і беларускія калектывы. Па-першае, народны тэатр фальклора “Цярэшка” з г. Глыбокае (мастацкі кіраўнік Наталля Нікіфаровіч). Па-другое, творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры “Купалінка” і “Ластаўкі”. Канцэрт славянскай культуры пад назвай “Дзве сястры – Беларусь і Расія” адбыўся ў Палацы культуры. Удзельнікаў віталі віцэ-мэр Лівія Янкоўская і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Беларусі і Расіі. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Віктар Гейсік адзначыў, што Беларусь у гэтым годзе шырока адзначае 130-годдзе з дня нараджэння вялікіх беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Канцэрты у гонар гэтай даты прайшлі і па усёй Латгаліі.

Закончыўся фестываль у Рызе, у памяшканні рыжскага латышскага таварыства ў залатой зале на вуліцы Меркеля, 13.

Таццяна Бучэль