Новую кнігу “Крэсіва” прэзентаваў ў Беластоку паэт Зніч, ён жа інак Мікалай са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, ён жа музыка і філосаф Алег Бембель.
Новую кнігу “Крэсіва” прэзентаваў ў Беластоку паэт Зніч, ён жа інак Мікалай са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, ён жа музыка і філосаф Алег Бембель. Як распавёў аўтар, кніга ўжо была прадстаўлена “ў Айчыне ў сённяшніх дзяржаўных межах”, а цяпер прадстаўляецца “ў межах нашых гістарычных абшараў, на якіх спрадвеку вырастала племя “тутэнцаў”.
- Ёсць такая краіна “Тутэнія” , якая тут, а “Тамтэнія”, гэта каторыя там. Дык вось тыя хто нарадзіліся і ўзраслі ў “Тутэніі”, гэта “тутэнцы”, а іншыя плямёны адным словам завуцца “тамтэнцы”. Дык вось, ёсць такая невялічкая казка, якая так і завецца “Тутэнія”.
У казцы для дзетак і бацькоў пра Тутэнію распавядаецца пра дзвюх распусных дзевак-сябровак Тадэю (дэман-кратыю) і Дэмдэю (масавую дэз-інфармацыю). Аднойчы яны ўпадабалі ціхую і прыгожую, невялікую і небагатую краіну “Тутэнію”. Што было далей, можна даведацца, прачытаўшы кнігу.