Беласток-турыстычны - даведнік па-беларуску ў перакладзе Віталя Лубы пабачыў свет у серыі "Узыходзячы Беласток".
Беласток-турыстычны - даведнік па-беларуску ў перакладзе Віталя Лубы пабачыў свет у серыі "Узыходзячы Беласток".
Асноўная інфармацыя пра горад сёння і гістарычны нарыс, апісанне найболей цікавых маршрутаў па горадзе і ваколіцах ды неабходная кожнаму турысту інфармацыя даступная ўжо і па-беларуску – кажа ініцыятар беларускамоўнага выдання намеснік старшыні Рады горада Беласток Славамір Назарук.
- Ёсць гэтыя даведнікі на розных заходніх мовах, ёсць на польскай, рускай, беларускай мовах. Як сябры рады горада мы мусім дбаць пра людзей, якія тут жывуць. Я беларус і мушу дбаць пра нашу культуру. Падумаем, можа праз год удасца яшчэ штосці зрабіць, каб нашы суседзі палякі і беларусы з-за мяжы бачылі, што тут нармальная сітуацыя і можна такія рэчы рабіць. Гэта не ёсць нешта незвычайнае.
Турыстычны даведнік пра Беласток можна бясплатна атрымаць у Цэнтры прамоцыі Беластока, у рэдакцыі тыднёвіка "Ніва", у беларускіх кансулятах у Польшчы а таксама ў рэдакцыі нашага радыё.