У Гамбургу прайшоў Дзень эканомікі Беларусі

Дзень эканомікі Беларусі прайшоў 6 чэрвеня ў Гандлёвай палаце Гамбурга.

Дзень эканомікі Беларусі прайшоў 6 чэрвеня ў Гандлёвай палаце Гамбурга.

Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, гэта было "інфармацыйнае мерапрыемства для дзелавых колаў рэгіёну, прысвечанае магчымасцям і перспектывам супрацоўніцтва з нашай краінай". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі пасольства Беларусі ў Германіі, Гандлёвая палата Гамбурга, Асацыяцыя па супрацоўніцтве з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ганаровы консул Беларусі ў Гамбургу і Шлезвіг-Гальштэйне Рэне Шродэр. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 30 кампаній, якія прадстаўлялі гандлёвую, банкаўскую, кансалтынгавую, транспартна-лагістычную і прамысловую сферы нямецкай эканомікі. "Адным з цэнтральных элементаў праграмы мерапрыемства" стала выступленне пасла Беларусі ў ФРГ Андрэя Гіро. "У ходзе выступлення германскай аўдыторыі была прадстаўлена інфармацыя аб актуальных тэндэнцыях развіцця нацыянальнай эканомікі, перавагах Беларусі з пункту гледжання развіцця бізнесу і інвестыцый, працэсе лібералізацыі і асаблівасцях праграмы прыватызацыі, якая рэалізуецца ў краіне. Беларускі пасол правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бізнесу", — гаворыцца ў паведамленні. У рамках мерапрыемства адбылося выступленне кіраўніка свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон" Антаніны Яжовай, прысвечанае асаблівасцям функцыянавання свабодных эканамічных зон у Беларусі, перавагам развіцця бізнесу ў іх. Увазе нямецкай аўдыторыі былі прапанаваны "канкрэтныя інвестыцыйныя праекты".

belapan.by