Беларусы Піцера падтрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу РУПП “Граніт”

У траўні беларусы і актывісты незалежных прафсаюзаў Санкт-Пецярбурга сабралі ў якасці салідарнай дапамогі грошы для звольненых актывістаў незалежнага прафсаюза РУПП “Граніт”.

У траўні беларусы і актывісты незалежных прафсаюзаў Санкт-Пецярбурга сабралі ў якасці салідарнай дапамогі грошы для звольненых актывістаў незалежнага прафсаюза РУПП “Граніт”.

Трэба адзначыць, што грошы збіралі не арганізацыі, а прыватныя асобы, галоўным чынам беларусы, што з’ехалі ў Расію, якія даведаліся аб падзеях у Мікашэвічах і спачуваюць актывістам незалежнага прафсаюзу. Грошы збіраліся падчас прыватных кантактаў, а таксама на канцэрце Аляксандра Памідорава, якога Клуб беларусаў Пецярбурга запрасіў у Паўночную сталіцу на канцэрт 31 сакавіка.

Таксама беларусы тройчы падавалі заяву на пікет салідарнасці з РУПП “Граніт” каля беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу. Але Камітэт па пытаннях законнасці, правапарадку і бяспекі Урада Санкт-Пецярбурга тройчы не ўзгадняў акцыю, прапануючы перанесці яе ў глухі скверык. Аднак арганізатары, не пагадзіўшыся з адмовай, правялі 3 красавіка адзінкавыя пікеты пад лозунгами "Канец сацыяльнай дзяржавы - Беларусі". А пазней падалі пазоў у суд.

14 траўня суддзя не задаволіў патрабаванні актывістаў і прызнаў дзеянні ўлады законнымі. Суддзя нават не захацела чуць, што год таму, 26 красавіка, той самы камітэт па законнацсі ўзгадніў пікет каля беларускай амбасады. Лозунгі таго пікета былі даволі жортскія: "Лукашэнка, хопіць хлусіць свайму народу!", "Не грамадзянскай вайне!", "Чацверты тэрмін - тэракт, пяты - грамадзянская вайна?", "Лукашэнка, Расея - не дойная карова!". Чыноўнікі тады казалі, что леташняя акцыя выклікала моцныя негатыўныя ўражанні ў беларускіх дыпламатаў. Відаць таму сёлета і камітэт, і суд вырашылі не псаваць стасункаў з беларускім рэжымам і хорам адмовілі ў правядзенні акцыі. У сувязі з гэтым актывісты вырашылі падрыхтаваць чарговы пазоў на дзеянні камітэта па законнасці ў вышэйшую інстанцыю.

Паводле Ігара Станкевіча