Імпрэза ў ТБК Літвы

/sites/default/files/content/stories/jurkevi4.jpg

26 траўня, як звычайна ў апошнюю суботу месяца, у ТБК у Вільні адбылася чарговая імпрэза. За вясну ў Вільні адбыўся цэлы шэраг мерапрыемстваў, звязаных з беларускай культурай, а таму асноўнай тэмай імпрэзы была іх прэзентацыя.

26 траўня, як звычайна ў апошнюю суботу месяца, у ТБК у Вільні адбылася чарговая імпрэза. За вясну ў Вільні адбыўся цэлы шэраг мерапрыемстваў, звязаных з беларускай культурай, а таму асноўнай тэмай імпрэзы была іх прэзентацыя.

На пачатку імпрэзы прэзідэнт студэнтскае асацыяцыі «StudAlliance» Кірыл Атаманчык прэзентаваў серыю мерапрыемстваў, арганізаваных асацыяцыяй, пад назвай «Беларуская вясна». У межах гэтае кампаніі адбыўся шэраг фотавыставаў, мастацкіх перфомансаў, а напрыканцы траўня кампанію гучна закончыў канцэрт «Салідарнасць з Беларуссю» на якім выступілі вядомы Берасцейскі альтэрнатыўны гурт “Сцяна” і не менш вядомы выканаўца хіп-хопа Вінсэнт (які сыграў асноўную ролю ў фільме «Жыве Беларусь».

/sites/default/files/content/stories/jurkevi4.jpg

Юрась Юркевіч

Далей выступіў віленскі беларускі навукоўца Юрась Юркевіч. Юрась з дапамогай калегаў апошнім часам зрабіў велізарную працу па збору невядомых дакументаў часоў БНР. На нашай імпрэзе Юркевіч прэзентаваў вялікую колькасць дакументаў з сабранага матэрыялу. Сярод дакументаў, здымкі якіх паказваў навукоўца, былі невядомыя дакументы Антона Луцкевіча і іншых вядомых беларускіх дзеячоў, БСРГ, беларускіх вайсковых фармаванняў таго часу, а таксама невядомыя фотаздымкі.

Ніна Брылеўская

Таксама ў траўні гэтага году ў нашым Таварыстве адбылася надзвычай радасная падзея – споўнілася 92 гады заслужанаму чальцу нашае арганізацыі Ніне Брылеўскай. Сп. Ніна пражыла надзвычай доўгае і насычанае падзеямі жыццё, доўгі час працавала настаўніцай, ад самага утварэння ТБК з’яўляецца адданай яго прыхільніцай. Яшчэ раз віншуем сп. Ніну з Днём народзінаў!

Пятро Шыба