Зарэгістраваны ў Латвіі Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) мае намер спрыяць стварэнню ў Беларусі таварыстваў аматараў беларускай гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар інстытуту Віктар Яўмененка.
Зарэгістраваны ў Латвіі Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) мае намер спрыяць стварэнню ў Беларусі таварыстваў аматараў беларускай гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар інстытуту Віктар Яўмененка.Ён паведаміў, што Інстытут беларускай гісторыі і культуры – гэта грамадская непалітычная і некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная ў Латвіі 28 сакавіка 2012 г. Сваёй мэтаю яна ставіць вывучэнне і прапаганду беларускага народу і яго гісторыі. У той жа час, адзначыў Яўмененка, сябры арганізацыі маюць намер актыўна дзеяць і на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, спрыяць стварэнню ў рэгіёнах краіны таварыстваў аматараў беларускай гісторыі.Неабходнасць стварэння інстытуту выкліканая самім часам. «Нашая маладая дзяржава існуе ўжо больш за 20 гадоў, – нагадаў Віктар Яўмененка. – За гэтыя гады мы пачалі жыць багацей, зрабіліся больш адукаванымі, еўрапеізаванымі. Але мы дагэтуль не ведаем сваёй гісторыі, не ведаем, адкуль мы. А калі і хочам ведаць, дык вельмі часта матэрыялы, якія знаходзім у інтэрнэце, маюць абрывісты характар. Мы хацелі б прыдаць гэтаму пэўную сістэму, вызначыць прабеларускі погляд на беларускую гісторыю, паказаць, што мы – моцная нацыя, што нашая дзяржава мае трывалы падмурак – славутую шматвяковую гісторыю». Як адзначыў Віктар Яўмененка, Інстытут гісторыі ды Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі займаюцца фундаментальнымі ведамі, капаюць зямлю, пішуць сур’ёзныя працы, але папулярызацыяй нават тых працаў, якія ствараюць акадэмічныя даследнікі, ніхто не займаецца, гэта нікому не цікава.«Дагэтуль намі ўжо шмат зроблена, – паведаміў дырэктар ІБГіК. – У першую чаргу, гэта выдавецкая дзейнасць, удзел у канферэнцыях, прасоўванне нашых ідэяў у інтэрнэце. У нас ёсць сайт, выдаецца кніжная серыя «Невядомая гісторыя», якая будзе працягнутая. З мэтай аб’яднаць людзей, у якіх гарыць душа за айчынную гісторыю, будзем ствараць Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага».belsat.eu