«Шкоду» папрасілі спыніцца

28 мая асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю пратэсту ля офіса галоўнага спонсара чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі - аўтаканцэрна «Шкода».

28 мая асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю пратэсту ля офіса галоўнага спонсара чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі - аўтаканцэрна «Шкода».

У акцыі брала ўдзел каля 20 чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты і партрэты палітвязняў, нацыянальныя сцягі. На працягу акцыі раздаваліся ўлёткі, у якіх распавядалася аб сітуацыі ў Беларусі. Пасля заканчэння акцыі была перададзена петыцыя кіраўніцтву канцэрна «Шкода», у якой пікетоўцы просяць кіраўніцтва канцэрна «Шкода» не спансаваць ЧС па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску, калі на той момант захаваецца дыктатарскі рэжым Лукашэнкі.

belaruspartisan.org