У ГУЛАГу паўсталі крыжы беларускім мучанікам а. Андрэю Цікоту і кс. Адаму Станкевічу

Тайшэт — гэта невялікі горад Сібіры. Сёння мясцовыя жыхары з гонарам называюць яго месцам пачатку славутага праекту «БАМ». Тут сплятаюцца чыгуначныя шляхі галоўных ветак сібірскіх прастораў. Але для тых, хто хоць аднойчы паспрабаваў перагарнуць нават некалькі старонак балючай гісторыі сталінскіх рэпрэсій, вядома, што Тайшэт — пачатак пакутаў сотняў тысяч нявінных людзей.

Тайшэт — гэта невялікі горад Сібіры. Сёння мясцовыя жыхары з гонарам называюць яго месцам пачатку славутага праекту «БАМ». Тут сплятаюцца чыгуначныя шляхі галоўных ветак сібірскіх прастораў. Але для тых, хто хоць аднойчы паспрабаваў перагарнуць нават некалькі старонак балючай гісторыі сталінскіх рэпрэсій, вядома, што Тайшэт — пачатак пакутаў сотняў тысяч нявінных людзей.

Тут, разам з чыгуначнымі рэйкамі, крыжаваліся іх лёсы ў старанна запланаваным пекле, якое было гатова праглынуць кожнага чалавека, не зважаючы ні на яго нацыю, ні на адукацыю, ні на веравызнанне. Менавіта ад Тайшэта пачыналася тая славутая ў савецкай гісторыі магістраль, а абапал яе, з частатою 5–10 кіламетраў — лагеры. Лагпункты, альбо, як іх называлі тут, «калоны», аб’ядноўваліся ў асобную лагерную сістэму: ад Тайшэта да Брацка «Возерлаг», далей «Ангарлаг» і г.д. Усё гэта цаглінкі вялікага ГУЛАГу. Менавіта па гэтых «калонах» блукалі па этапах ворагі «вялікага народа» і «вялікага правадыра».

Там апынуліся многія людзі, у тым ліку святары, з нашай зямлі. Некаторым з іх удалося вярнуцца на Радзіму. Адзін з іх, айцец Язэп Германовіч МІС, пасля свайго вызвалення напіша вядомую кнігу «Кітай — Сібір — Масква», якая стане балючым падручнікам гісторыі ГУЛАГу, незвычайным, таму, што напісала яго рука і сэрца каталіцкага святара. Іншым святарам было наканавана спачыць паміж лясоў далёкай тайгі, за тысячы кіламетраў ад роднай зямлі, родных людзей і святыняў. Пасля дзевяностых гадоў на гэтыя месцы ў пошуках сваіх родных, блізкіх і землякоў накіраваліся людзі з розных краін свету: Японіі, Францыі, Германіі, краін Прыбалтыкі і іншых. У зарасніках, на былых лагерных могілках, пачалі ўзнікаць помнікі і крыжы з надпісамі на розных мовах. Беларусы прыбылі крыху пазней, бо нялёгка знайсці паміж вялікага некропаля хаця б адно дакладнае месца пахавання, якое, безумоўна, з’яўляецца знакам цярпення дзясяткаў тысяч нашых суайчыннікаў на далёкай нам зямлі.Возерлаг № 038, другі лагерны шпіталь, лагпункт Новачунка, 116-ы кіламетр тайшэцкай чыгункі. Там 11 лютага 1952 г. памірае айцец Андрэй Цікота. Першы беларускі марыянін, заснавальнік друйскага кляштара і друйскай гімназіі, доктар багаслоўя, генерал ордэна, кіраўнік каталіцкай місіі ўсходняга абраду і дырэктар ліцэя ў Харбіне, чалавек высокага інтэлекту і шчыры беларус, атрымае ў гэты дзень сумны пахавальны нумар паводле рэгістрацыі пахавання, і ён будзе накрэслены на кавалку дошчачкі, што павісне на калку, убітым у ягоную магілу.Возерлаг, цэнтральная больніца, чыгуначная станцыя Тапарок, ля пасёлка Шаўчэнка, 50 кіламетраў  ад Тайшэта. Там, на лагерных могілках, 10 снежня 1949 г. знойдзе спачын вядомы святар і беларускі грамадскі дзеяч, душпастыр беларускай інтэлігенцыі часоў адраджэння, пісьменнік і перакладчык, вядомы педагог кс. Адам Станкевіч.Нельга было пагадзіцца, што жудасны нумар над магілай стане кропкай у гісторыі зямнога лёсу гэтых святароў. На гэтым тыдні, 22 і 23 мая, на месцы іх пахавання ўзнесліся крыжы і прагучала малітва. У пасёлку Новачунка, на месца пахавання айца Андрэя Цікоты, прыйшлі старэйшыя вучні школы, якія былі з гэтай нагоды звольнены ад заняткаў, настаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і мясцовыя жыхары. На месцы пахавання кс. Адама Станкевіча разам з каталіцкім святаром маліўся праваслаўны святар, мясцовыя краязнаўцы, што дапамаглі адшукаць гэты паросшы лесам пагост. Крыжы зрабілі мясцовыя жыхары, якія прымалі нас гасцінна, чула, з пачуццём годнага болю і разумення. Тут раптам знайшлося ўсё: і тэхніка, што дойдзе ў закінутыя мясціны былых лагерных калонаў, і матэрыял, і людзі. Крыж на месцы пахавання айца Цікоты ўстанавілі сваімі рукамі вучні старэйшых класаў школы. Тут адбылася і цікавая сустрэча з мясцовым жыхаром, Віктарам, які прызнаўся, што яго сапраўднае імя — Вікенцій, ён сын Адама з Жалудкоўскай парафіі на Гродзеншчыне. Наіўна паверыўшы артыкулу з савецкай газеты, уцякаючы ад калектывізацыі, ён калісьці кінуўся разам з сябрамі ў пошуку шчасця і лепшай долі ў Сібір, і тут, як казаў сам, «адпакутаваў усё жыццё». Убачыўшы каталіцкага святара, плакаў доўга, як дзіця, не верачы, што гэта праўда. Прысутнасць гэтага чалавека каля крыжа была так дарэчы, бо ён — прадстаўнік той безлічы раскіданых па свеце сірочых дзяцей нашай зямлі і нашага Касцёла.Усё было нібы проста: з глыбіні да Цябе гукаю, Пане… Вечнае спачыванне… Кроплі асвячонай вады… Але на гэтай зямлі ўсё мела зусім іншы сэнс — кожнае слова, кожны жэст. Побач з магілай айца Цікоты — пусты пляц, на якім калісьці размяшчаліся баракі, рэшты агароджы і ў некалькіх месцах вялізныя клубы калючага дроту… Кавалак гэтага дроту прыедзе на нашу Радзіму і абдыме крыж пілігрымаў, з якім мы пакрочым сёлета з Барысава ў Будслаў і ў Росіцу. Тут, непадалёк, засталася і прахадная, якая потым стала хатай для звычайнай сібірскай сям’і, сёння ў ёй жыве ўжо чацвёртае пакаленне. Побач — схілены да зямлі вялікі дом, у якім жыў начальнік гэтага жудаснага прадпрыемства «Лагпункт № 038». Каля могілак кс. Адама Станкевіча — парослыя хмызняком бугаркі зямлі, некалькі падгніўшых каталіцкіх крыжоў пастаўленых у розных месцах, рэшткі цэнтральнай лагернай бальніцы, «праслаўленай» балючымі ўспамінамі выжыўшых вязняў. На новым асвячоным крыжы калючы дрот, сабраны з поля лагеру, той самы, на які кожны дзень пазіралі іх вочы. Пад крыжом зямля з родных мясцін гэтых святароў — з магілы бацькоў і з-пад парога хаты.Мясцовыя жыхары слухалі малітву на беларускай мове моўчкі і са слязьмі, дзякавалі нам, а мы ім. І потым: «Магутны Божа…» Праз шэсцьдзесят гадоў тут зноў маліліся за Беларусь. Няма сумнення, што пакуты і смерць гэтыя людзі тут прымалі з думкаю пра сваю родную зямлю, з якой іх выдзерлі з карэннем. І гэтыя два крыжы — знак цярпенняў у ГУЛАГУ не толькі гэтых святароў, але і ўсіх нашых землякоў, усіх забытых і невядомых, знак надзеі на ўваскрасенне не толькі нявінна закатаваных, але памяці і годнасці ўсяго нашага народа.

Важна, што гэта адбылося. Важна, што ўпалі кроплі асвячонай вады на гэтыя месцы. І добра, што ў нашы дні менавіта з тых таёжных лясоў узнесліся словы: «Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай краіну нашу і наш народ…»

А. Вячаслаў Пялінак MIC, доктар гістарычных навук Юрый Гарбінскі

catholic.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение