18 траўня, у Міжнародны Дзень музеяў, яраслаўскі "Цэнтр беларускай культуры. Музей М. Багдановіча» упершыню за 20 гадоў адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў ўвечары.
18 траўня, у Міжнародны Дзень музеяў, яраслаўскі "Цэнтр беларускай культуры. Музей М. Багдановіча» упершыню за 20 гадоў адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў ўвечары. У 20.00 Максім Багдановіч і Ганна Какуева, муза паэта, запрасілі гасцей у літаратурны салон, каб пачуць вершы са зборніка «Вянок», падрыхтаванага ў сценах гэтага дома і рамансы таго часу ў выкананні капэлы Яраслаўскага дзяржаўнага універсітэта ім. П.Г. Дзямідава. Сучасныя паэты зрабілі свой асаблівы падарунак: літаратурную кампазіцыю ў суправаджэнні барабанаў і гітары. Тэмай вершаў маладых літаратараў, Надзеі Кудрычавай, Аліны Пракоф'евай і Мікіты Цітарэнкі стала эпоха Сярэднявечча, апісаная калісьці Максімам Багдановічам.
Пасля ўсіх наведвальнікаў запрасілі на падворак музея, дзе рыцары з гурта «Альянс» рэканструявалі слаўную перамогу беларускай зброі ў бітве з рыцарамі-крыжакамі.
Сцены дома Багдановічаў ледзьве ўмясцілі гасцей рознага ўзросту, якія прыйшлі падзяліць з яраслаўскімі беларусамі іх свята.
Паводле арганізатараў