Ужо 10000 выданняў удалося сабраць беларускай сеціўнай бібліятэцы “Камунікат”, якая пачала сваё існаванне ў 2000 годзе, і новыя паступленні працягваюць з’яўляцца на сайце.
Ужо 10000 выданняў удалося сабраць беларускай сеціўнай бібліятэцы “Камунікат”, якая пачала сваё існаванне ў 2000 годзе, і новыя паступленні працягваюць з’яўляцца на сайце. На цяперашні момант калекцыя ўключае ў сябе як класічную, так і авангардную літаратуру, гістарычныя выданні, якія выпускаліся беларусамі на Радзіме або ў эміграцыі, маланакладныя незалежныя выданні. За апошнія тры гады бібліятэка ўзбагацілася поўны зборам беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет з пачатку 90-х ХХ стагоддзя.
Публікацыі, размешчаныя на сайце, - гэта кнігі, часопісы і газеты, аўдыё- і відэафайлы. Большасць матэрыялу публікуецца ў сеціве ўпершыню і, такім чынам, робіцца дасяжнай чытачу ў самых розных кутках свету.
У межах праграмы Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды «Змены ў Рэгіёне» – RITA калектыў бібліятэкі Kamunikat.org рыхтуе шэраг беларускіх электронных кніжак (eBook), якія ўжо неўзабаве можна будзе запампаваць са старонкі.
Даведка: Праект “Беларуская інтэрнэт бібліятэка Kamunikat.org”, рэалізаваны Беларускім гістарычным таварыствам, на працягу некалькіх гадоў мае фінансавую падтрымку Міністэрства замежных спраў Польшчы ў рамках праграмы «Польская дапамога". Штодзённа бібліятэку наведваюць ад 1500 да 2000 разоў.