Справаводства па-беларуску! перадало бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта Беларуска-еўрапейскі слоўнік

Аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” перадаў бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) Беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік.

Аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” перадаў бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) Беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік.

Аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” перадаў бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) Беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік.“Тартускі ўніверсітэт афіцыйна заснаваны ў 1632 годзе, за гэты час у ім навучалася каля 2200 студэнтаў, што паходзяць з этнаграфічных беларускіх зямель. Сярод іх такія выбітныя беларусы як Антон і Стэфан Луцкевічы, Усевалад Ігнатоўскі, князі Радзівілы і іншыя не менш знакамітыя беларусы. Але шчыра кажучы, годам заснавання ўніверсітэта павінен лічыцца 1583 год, калі Вялікі Князь Літоўскі Стэфан Баторы адчыніў у Тарту Іезуіцкі Калегіум, паклаўшы пачатак студэнцкаму жыццю ў Тарту і наогул у Эстоніі. Паводле ўсіх характарыстык ён адпавядаў усім прыкметам універсітэтаў тых часоў, але, і са мной сыходзяцца ў гэтым некаторыя выкладчыкі-гісторыкі Тартускага ўніверсітэта, па палітычна-рэлігійных прычынах годам заснавання ўніверсітэта лічыцца 1632, калі шведскі кароль Густаў Другі Адольф падпісаў паперы аб адкрыцці ў Тарту Акадэміі Густавіана. І гэта быў у большасьці вымушаны крок, бо, адваяваўшы ў Рэчы Паспалітай Тарту, ён не мог дазволіць тое, каб адукацыйнае першынства на гэтых тэрыторыях належыла былому ворагу.Таму, не было б Іезуіцкага Калегіума, не было б цяпер хутчэй за ўсё Тартускага ўніверсітэта. І трэба падкрэсліць, што выкладчыкамі ў Іезуіцкім Калегіуме былі беларусы і палякі, якія, вывучыўшы эстонскую мову, вучылі ў Калегіуме па-эстонску мясцовых жыхароў, эстонцаў, чым паклалі пачатак эстонамоўнай ды і наогул вышэйшай адукацыі на тэрыторыях сучаснай Эстоніі. У той жа час аб выкладанні па-эстонску і для эстонцаў у Акадэміі Густавіана не было і размовы. Тартускі ўніверсітэт стаў эстонамоўным толькі ў 1918 годзе, а прымаць эстонцаў ва ўніверсітэт пачалі толькі ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Беларусы ж вучылі эстонцаў на іх мове ўжо ў 1583 годзе, але гэта было парушана шведскай заваёвай Тарту і прылеглых зямель у 1632 годзе. І пра гэта не трэба забываць. Таму, лічу, што беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік -  гэта тая кніга, якая павінна быць у Тартускай бібліятэцы ў першую чаргу, разам з Беларуска – Эстонскім слоўнікам.”, - лічыць Ігар Случак.

Гарамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!”, сябра Асамблеі НДА (Літва) займаецца лабіраванннем змен у заканадаўстве, накіраваных на падвышэнне статуса і заканадаўчай абароны беларускай мовы. У 2012 годзе прыярытэтнымі для кампаніі з’яўляюцца кірункі забеспячэння беларускай мовы ў сферы рэкламы, камунікацыі, культуры і адпачынку.Прэс-рэліз Грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!”