Салідарнасць з Бяляцкім падчас марафонскага забегу ў Ковелі

Аматар марафонскага бегу праваабаронца Уладзімір Малей і старшыня маларыцкага клуба марафонскага бегу “Маладосць” Аляксандр Лядзінскі прынялі ўдзел у марафонскім забегу ў горадзе Ковелі ва Украіне, прысвечаным Дню Перамогі.

Праводзіць марафонскі забег у Дзень Перамогі прыязджаюць беларусы, украінцы, палякі і расіяне. Гэта ўжо стала традыцыяй,  кажа Уладзімір Малей.

Уладзімір Малей быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Бяляцкаму!” Гэтым праваабаронца нагадаў, што ў краіне 67 гадоў таму нашы бацькі, дзеды і прадзеды здабылі волю не для таго, каб за кратамі знаходзіліся праваабаронцы і палітыкі.

spring96.org