15 гадоў споўнілася беларускаму таварыству "Лёс". Гэтую падзею адсвяткаваліі ў мінулую суботу ў Доме нацыянальных культур "Ліра" ў Таліне.
15 гадоў споўнілася беларускаму грамадству "Лёс". Гэтую падзею адсвяткаваліі ў мінулую суботу ў Доме нацыянальных культур "Ліра" ў Таліне. Святочны канцэрт сабраў велізарную колькасць гасцей.Адной з вядучых беларускіх арганізацый Эстоніі на працягу 15 гадоў з'яўляецца беларускае таварыства "Лёс" якое ўваходзіць у аб'яднанне нацыянальных культур «Ліра».У сваім інтэрв'ю для беларускай праграмы на Радыё-4, старшыня таварыства "Лёс" Таццяна Ніжнік сказала:- Мы дзякуем усім гасцям за аказаную ўвагу і за падарункі. Асаблівую падзяку я хачу перадаць пасольству Беларусі ў Эстоніі, якое на працягу ўсіх гадоў дапамагае нашай арганізацыі. Арганізацыя "Лёс" годна прадстаўляе беларускую народную культуру і традыцыі не толькі ў Эстоніі, але і ў Беларусі і ў іншых краінах на фестывалях і днях нацыянальных культур. Сябры арганізацыі сустракаюцца ў доме нацыянальных культур кожную сераду і запрашаюць да сябе аматараў беларускай народнай творчасці.Ганаровымі гасцямі на свяце былі часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Лазерка Вадзім Іванавіч і саветнік амбасады Станіслаў Іванавіч Венцэль.Пасля віншавальных словаў спадар пасол паднёс кветкі і ўручыў падарункі: зборнік "Беларусы свету", у якім змешчаны артыкул пра беларускую дыяспару ў Эстоніі.Таварыства "Лёс" павіншавалі прадстаўнікі мэрыі Таліна, гарадскіх раёнаў, кіраўнік аб'яднання "Ліра", прадстаўнікі іншых беларускіх арганізацый і нацыянальных дыяспар Эстоніі.У сваю чаргу беларусы з "Лёсу" падарылі гледачам прэм'еру беларускай песні, якая прысвячалася роднай вёсцы. Пасля канцэрта госці свята былі запрошаныя да святочнага стала, стравы якога былі прыгатаваныя рукамі беларусаў таварыства "Лёс". У нефармальнай абстаноўцы прадстаўнікі беларускай дыяспары пагутарылі, абмеркавалі наступныя мерапрыемствы і планы працы.Варта адзначыць, што ў большасці гасцямі свята былі прадстаўнікі старэйшага пакалення беларусаў Эстоніі. Менавіта таму адной з найважнейшых задач кіраўнікоў беларускіх арганізацый з'яўляецца прыцягненне моладзі. Гэта дапаможа захаваць беларускую культуру ў Эстоніі, якая ўзбагачае культуру Эстоніі і краін ЕС.