Плошча Янкі Купалы з'явіцца ў ізраільскім Ашдодзе

У ізраільскім горадзе Ашдод з'явіцца плошча імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.У ізраільскім горадзе Ашдод з'явіцца плошча імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Ізраілі.

Рашэнне аб прысваенні плошчы імя Янкі Купалы прынята муніцыпалітэтам Ашдода. Такім чынам гарадскія ўлады падтрымалі прапанову амбасады Беларусі ў Ізраілі і Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі. "Прынятае рашэнне ўяўляе сабой ацэнку унікальнай гісторыі добрасуседскіх адносін беларусаў і яўрэйскай абшчыны і прымеркавана да маючага адбыцца 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры", - адзначылі ў амбасадзе. Ашдод - шосты па велічыні горад у Ізраілі, размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Тут пражываюць каля  210 тыс. чалавек. Абшчына выхадцаў з Беларусі ў гэтым горадзе адна з самых вялікіх у Ізраілі. Горад з'яўляецца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Ізраіля, а яго порт - самы вялікі ў краіне, праз яго праходзіць 60% усіх імпартаваных грузаў. Сярод славутасцяў горада - так званы пагорак Ёны (па легендзе ў гэтым месцы знаходзіцца магіла прарока Ёны), унікальная прыроднае з'ява "Вялікая дзюна", спецыяльная штучная бухта для заходу яхт, якая можа змясціць да паўтысячы судоў. З нядаўняга часу Ашдод з'яўляецца горадам-пабрацімам Брэста.

naviny.by