Купала і Колас у Пушкінскім запаведніку

У Дзяржаўным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным запаведніку А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінагорскі раён Пскоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя) адчынілася выстава “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.

У Дзяржаўным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным запаведніку А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінагорскі раён Пскоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя) адчынілася выстава “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Праект здзейснены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Выстава знаёміць з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце расейскай і сусветнай літаратуры, адлюстроўвае геаграфію сустрэч і сяброўства народных паэтаў Беларусі з расейскімі пісьменнікамі. Разнастайныя музейныя калекцыі найстарэйшых літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь даюць магчымасць прайсці шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа на расейскай зямлі.

На выстаўцы экспануюцца ілюстрацыі да твораў песняроў знакамітых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча, Лазара Рана, Барыса Заборава, Юрыя Зайцава, Георгія Грамыкі, Яўгена Ціхановіча, Эдуарда Агуновіча, работы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі XX – пачатку XXI стагоддзя. Асобная частка экспазіцыі выстаўкі прысвечана тэме «Беларускія песняры і Аляксандр Пушкін», дамінантай якой з’яўляецца пераклад Янкі Купалы знакамітай паэмы Аляксандра Пушкіна «Медны вершнік», зроблены да 100-годдзя з дня смерці паэта.

lit-bel.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение