Суд над беларусамі ў Лівіі перанеслі на 8 траўня

Суд над грамадзянамі Беларусі, Украіны і Расіі, затрыманымі ў Лівіі, перанеслі з-за святкавання 1 мая. Працэс адбудзецца 8 траўня.

Суд над грамадзянамі Беларусі, Украіны і Расіі, затрыманымі ў Лівіі, перанеслі з-за святкавання 1 мая. Працэс адбудзецца 8 траўня. Пра гэта паведаміў загадчык консульскага аддзелу амбасады Расіі ў Трыпалі Ілля Самонін. Спачатку суд над затрыманымі павінен быў адбыцца 16 красавіка, потым яго перанеслі на 1 мая.

27 жніўня лівійскія паўстанцы затрымалі 25 грамадзян Беларусі, Украіны і Расіі. Усю групу падазраюць ў супрацоўніцтве з рэжымам былога лідара Лівіі Муамара Кадафі, а менавіта ў рамонце ваеннай тэхнікі для арміі палкоўніка. Беларускі і ўкраінскі МЗСы спадзяюцца на апраўдальны прысуд, аднак не выключана, што падсудных пакараюць пажыццёвым зняволеннем або расстрэлам.

telegraf.by