11 красавіка 2012 г., у гадавіну тэракту ў мінскім метро, у Кіеве прайшла акцыя ўшанавання памяці загінулых у гэтай трагедыі. На пачатку акцыі ўшанавання памяці маладзёвыя актывісты “Беларускага Цэнтру” ва Украіне ў Міхайлаўскім Саборы замовілі літургію па загінулых.
11 красавіка 2012 г., у гадавіну тэракту ў мінскім метро, у Кіеве прайшла акцыя ўшанавання памяці загінулых у гэтай трагедыі.
На пачатку акцыі ўшанавання памяці маладзёвыя актывісты “Беларускага Цэнтру” ва Украіне ў Міхайлаўскім Саборы замовілі літургію па загінулых.
Святары храма казалі, што ў гэты дзень прыходзяць і украінцы, і беларусы, каб ўшанаваць памяць загінулых і памаліцца за здароў’е пацярпелых ад теракту.
Потым, пасля літургіі, каля манументу “Памяці Ахвярам Галадамору” побач з Міхайлаўскім Саборам, актывісты ўсклалі кветкі і запалілі знічкі, а таксама прачыталі малітву “Ойча наш”. Былі ўзгаданыя жахлівыя ахвяры Галадамору і паіменна беларусы-ахвяры тэракту.
Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне