У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з прафсаюзнымі актывістамі з Беларусі

30 сакавіка, у Маскве каля беларускага пасольства адбылася акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных актывістаў незалежнага прафсаюза мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».

30 сакавіка, у Маскве каля беларускага пасольства адбылася акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных актывістаў незалежнага прафсаюза мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».

Арганізатарам мерапрыемства ў прэфектуры Цэнтральнага акругі сталіцы адмовілі ва ўзгадненні пікету, спаслаўшыся ў размове на «нармалізацыю стасункаў Расеі і Беларусі».

Было абвешчана, што акцыя пройдзе ў форме серыі адзіночных пікетаванняў. Аднак, калі актывісты прыйшлі да амбасады, высветлілася, што паліцэйскія мелі дакумент аб узгадненні пікету. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сацыялісты і анархісты — прадстаўнікі Расійскага Сацыялістычнай Руху, Камітэта за Рабочы Інтэрнацыянал і Аўтаномнага Дзеяння. Таксама акцыю падтрымалі расійскія незалежныя прафсаюзы — Канфедэрацыя працы Расеі і Міжрэгіянальны прафсаюз работнікаў аўтамабільнай прамысловасці.

РУВП "Граніт" - горадаўтваральнае прадпрыемства г. Мікашэвічы Брэсцкай вобл., адно з найбуйнейшых у Еўропе па здабычы і апрацоўцы горных парод. Працаўнікам надакучыла хамства начальнікаў і нізкая зарплата, і ў снежні 2011 года 200 кіроўцаў кар'ерных самазвалаў пад кіраўніцтвам рабочага актывіста Алега Стахаевіча напісалі заяву аб выхадзе з афіцыёзнага прафсаюза і стварылі свой ​​незалежны прафсаюз. Па паведамленнях актывістаў, дзеянні працоўных выклікалі агрэсію не толькі адміністрацыі прадпрыемства, але і ўладаў. Лідары незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч і Людміла Ліцвінка былі тут жа звольненыя. Іншых актывістаў пачалі запалохваць з дапамогай маніпулявання працэсам атэстацыі работнікаў. Нягледзячы на выкананне незалежным прафсаюзам ўсіх працэдур, прадугледжаных працоўным заканадаўствам Беларусі, адміністрацыя прадпрыемства адмаўляецца прызнаваць аб'яднанне рабочых. На сённяшні дзень беларускія, еўрапейскія і расійскія незалежныя прафсаюзы заявілі аб падтрымцы незалежнага прафсаюза і яго лідараў Людмілы Ліцвінка і Алега Стахаевіча.

ikd.ru