Дзень Волі ў Смаленску

Напярэдадні 25 сакавіка сябры руху “Маладая Беларусь” і беларусы Смаленска правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 94-йгадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напярэдадні 25 сакавіка сябры руху “Маладая Беларусь” і беларусы Смаленска правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 94-йгадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Актывісты наведалі памятныя месцы ў Смаленску, звязаныя з беларускім рухам. Не ўсім вядома, што на месцы, дзе зараз знаходзіцца смаленская філармонія (вул. Глінкі, 3), у снежні 1918 года праходзіў з'езд, на якім было абвешчана аб стварэнні БССР. Удзельнікі святочных мерапрыемстваў, якія сабраліся 19 сакавіка каля гэтага памятнага месца, згадалі гістарычныя падзеі тых гадоў, а мемарыяльную дошку ўпрыгожылі бел-чырвона-белымі стужкамі.

20 сакавіка моладзь наведала прыкасцёльная могілкі, дзе пахаваны адзін з заснавальнікаў беларускага каталіцкага руху - ураджэнец Магілёўшчыны епіскап а. Сцяпан (Данісевіч) (1836-1913). Удзельнікі запалілі свечкі, павязалі нацыянальны стужкі, а таксама ўзгадалі жыццёвы шлях беларускага рэлігійнага дзеяча. Напрыканцы акцыі ўшанавання сумесна была зачытаная малітва “Ойча наш” за спачын душы беларускага патрыёта і хрысціяніна.

23 сакавіка пад небам Смаленска велічна лунаў нацыянальны сцяг у гонар надыходзячага свята і ў знак салідарнасці з віцебскім палітвязням Сяргеем Каваленкам.

Сімвалічна, што гэты сцяг быў перададзены моладзі для вывешвання самім Сяргеем, незадоўга да яго арышту.

Паводле smalensk.org