Некалькі дзесяткаў чалавек святкавалі Дзень Волі каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.
Былі агучаныя: 3-я Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Перад прысутнымі выступілі Старшыня Руху Сапідарнасці “Разам” і “Беларускага Цэнтру” ва Украіне Вячаслаў Сіўчык, намеснік Старшыні Руху Сапідарнасці “Разам” Алесь Макаеў, прадстаўнік ВО”Свобода” Юры Ноевы і іншыя.
Святочную атмасферу стваралі песні вядомых украінскіх музыкаў - лідара гурта “Тінь Сонця” Сяргея Васілюка і вакаліста кіеўскага гурта "Веремій" Віталя Калінічэнка. Паэтка Наталка Пазьняк-Хаменка дэкламавала цудоўныя вершы.
“Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”, “Слава Нацыі!”, “Свабоду Сяргею Каваленку!”, “Свабоду палітвязням!” гучала пасля кожнага выступу ў Кіеве.
Прамаўляе Вячаслаў Сіўчык
Прэс-група “Беларускага Цэнтру” ва Украіне