У гэты дзень беларусы па цэлым сьвеце зьбіраюцца разам, каб ушанаваць самую вялікую падзею ў новай гісторыі Беларусі – аднаўленьне дзяржаўнай незалежнасьці. Акт 25 Сакавіка стаўся лёсаносным для беларускага народа пасьля амаль двух стагоддзяў няволі пад прыгнётам Расейскай імпэрыі.
Сёньня нам яшчэ даводзіцца змагацца за тое, каб ідэалы БНР былі ўвасоблены ў незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржаве. Мы здабылі дзяржаўную незалежнасьць, але не не маем у Беларусі дэмакратыі і свабоды для яе грамадзянаў.
Сваім сёньняшнім сьвяткаваньнем, ушанаваньнем Акту 25 Сакавіка мы падтрымліваем нацыянальна сьведамыя сілы на нашай Бацькаўшчыне, якія змагаюцца з дыктатарскім рэжымам. Сваёю актыўнаю грамадзкаю беларускаю дзейнасьцю ў замежжы мы аказваем дапамогу патрыётам у Беларусі. Жадаем вам посьпехаў у гэтай працы! Годна трымайма наш бел-чырвона белы сьцяг над сьветам!
Жыве Беларусь!
.