З Днём Волі! Віншаванне Таварыства беларускай культуры ў Літве

Віншуем з найвялікшым нашым нацыянальным святам  – Днём незалежнасці – Днём Волі! Беларусы ва ўсім свеце адзначаюць яго і памятаюць, што да гэтага спрычыніліся самаахвярная праца і жыццё лепшых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны.

Віншуем з найвялікшым нашым нацыянальным святам  – Днём незалежнасці – Днём Волі!

Беларусы ва ўсім свеце адзначаюць яго і памятаюць, што да гэтага спрычыніліся самаахвярная праца і жыццё лепшых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны.  На жаль, спадзяванняў на тое, што збудуцца самыя запаветныя мары, нам беларусам не давялося. Існуючы на Бацькаўшчыне антыбеларускі, антыдэмакратычны рэжым не толькі не прызнае гэтае свята, але знішчае ўсё беларускае.

АЛЕ ёсць у што верыць – у сябе, у тое, што наша Бацькаўшчына сапраўды стане вольнай, дэмакратычнай і заможнай дзяржавай! Няхай жа ўсе нашы надзеі спраўдзяцца, стануць рэчаіснасцю!

Таварыства беларускай культуры ў Літве

Вільня, сакавік 2012