У Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

Акцыя салідарнасці з беларускім палітвязнем Сяргеем Каваленкам адбылася сёння перад амбасадай Беларусі ў Кіеве. У якасці арганізатра акцыі выступіў Беларускі цэнтр ва Украіне пад кіраўніцтвам вячаслава Сіўчыка.

Некалькі дзесяткаў чалавек трымалі плакаты “Свабоду Сяргею Каваленка”, “Свабоду палітвязням”, “Жыве Незалежная Беларусь.  Живе Вільна Україна”, "Свобода народу, Свобода Людині", беларускі і украінскі сцягі, сімволіку украінскіх арганізацый. Правядзенне акцыі салідарнасці падтрымалі розныя украінскія палітычныя парті і грамадскія арганізацыі: Народны Рух Украіны, Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў, УНП, УНА-УНСО, ВО "Свобода", ВО "Батьківщина", “Наша Україна”  і іншыя.

Перад удзельнікамі выступілі Аляксандр Гудзіма, Вячаслаў Сіўчык, Мікола Каханоўскі, Ігар Мазур, Аляксей Захарчанка і іншыя. Была ваказана салідарнасць з беларускім героем Сяргеем Каваленкам. Аднагалосна быў прыняты зварот да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязня.

Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне